Беларусы пацярпелі другую паразу на маладзёжным ЧЕ па гандболе



Гандбалісты моладзевай зборнай Беларусі пацярпелі другое паражэнне на чэмпіянаце Еўропы ў Аўстрыі.

У сваім другім паядынку папярэдняй групы С падначаленыя Алега Шарэйкі па ўсіх артыкулах прайгралі камандзе Нямеччыны – 24:36. Пасля першага тайма беларусы саступалі ўсяго тры мячы – 13:16, а ў другой палове сустрэчы цалкам праваліліся, прайграўшы ў выніку з розніцай у 12 мячоў.

У заключным туры 27 ліпеня беларусы сустрэнуцца са славакамі, якія на старце разгромна саступілі немцам – 18:32.

Беларускае Радыё Рацыя