Беларусы перамаглі ірландцаў на чэмпіянаце Еўропы (U-20)



Баскетбалісты моладзевай зборнай Беларусі (U-20) здабылі другую перамогу на чэмпіянаце Еўропы ў дывізіёне В, які праходзіць у Партугаліі. У матчы 3-га тура папярэдняй групы А беларусы ўпэўнена перайгралі аднагодкаў з Ірландыі з лікам 81:59. Самым выніковым у складзе пераможцаў стаў Вадзім Стубеда, у актыве якога 20 ачкоў. Да гэтага зборная Беларусі перамагла Ісландыю (79:74) і саступіла Венгрыі – 51:63.

Ірына Шымановіч выйшла ў другі круг турніру ў Нур-Султане

Ірына Шымановіч выйшла ў другі круг турніру ІТФ ў Нур-султанам. У першым раўндзе беларуска, якая займае 535 месца ў рэйтынгу ВТА, у трох сэтах перайграла венгерку Грэту Арн (350 ВТА) – 2:6, 6:3, 6:1. Вера Лапко знялася з турніру „Baltic Open” серыі WTA International у Юрмале, які стартуе 22 ліпеня. У асноўнай сетцы з беларусак засталася Аляксандра Сасновіч, паведаміў у твітары тэнісны спецыяліст Аляксандр Продан.

Новая прапанова „Барселоны” па Нэймару: 40 мільёнаў еўра, Каўціньё і Ракіціч

„Барселона” зрабіла новую прапанову па нападніку „ПСЖ” Нэймару. Яны прапанавалі за бразільца 40 мільёнаў еўра, Піліпе Каўціньё і Івана Ракіціч, паведамляе L’Equipe. Парыжане адказалі адмовай. Кіраўніцтва „ПСЖ” хоча адбіць 222 мільёна еўра, якія былі заплачаныя за Нэймара ў 2017 годзе. Аднак „Барса” не можа дазволіць сабе гэтую суму, паколькі ўжо заплаціла 120 мільёнаў еўра за Антуана Грызмана і можа сутыкнуцца з парушэннем фінансавага fair play.

Артур Слабашевіч перайшоў з „Іслачы” ў „Нёман”

Экс-абаронца „Іслачы” Артур Слабашэвіч стаў гульцом „Нёмана”, падпісаўшы з гарадзенскім клубам гадавы кантракт. Па выніках мінулага сезону, у якім Артур адыграў за „ваўкоў” 27 матчаў, абаронца быў прызнаны заўзятарамі каманды лепшым гульцом 2018 года. У гэтым годзе Слабашэвіч не атрымліваў шмат гульнявой практыкі, згуляўшы ў васьмі матчах чэмпіянату, а таксама ў трох кубкавых сустрэчах.

Барысаўскі БАТЭ настройваецца на перамогу над „Пястам” ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

Футбалісты барысаўскага БАТЭ правядуць 17 ліпеня паядынак у адказ 1-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў у гасцях у польскага „Пяста”. Сустрэчу на гарадскім стадыёне ў Глівіцах будзе судзіць брыгада фінскіх арбітраў, якую ўзначаліць рэферы ФІФА Анты Мунука. Гульня пачнецца ў 21.00 па беларускім часе. Першая сустрэча ў Барысаве завяршылася з лікам 1:1.

Беларускае Радыё Рацыя