Беларусы прайгралі кубінцам у валейбольнай Лізе нацый



Мужчынская зборная Беларусі прайграла валейбалістам Кубы з лікам 1: 3 у кваліфікацыі Лігі нацый. У турніры ў Любляне, дзе праходзяць матчы групы В, лацінаамерыканская дружына правяла першую гульню і даказала, што здольная вярнуцца ў эліту сусветнага валейбола. Падначаленыя Віктара Бекшы ўпэўнена дзейнічалі на блоку, а ў атацы дыяганальны Радзівон Міскевіч рэалізоўваў свае магчымасці. Найбольш выніковымі гульцамі сустрэчы сталі Павел Куклінскі, які з 16 ачкоў пяць зарабіў на блоку, і Радзівон Міскевіч – 17 ачкоў. Беларусы захоўваюць шанцы на выхад у паўфінал, у выпадку калі лацінаамерыканцы з неабходным лікам абыграюць егіпцян.

БАТЭ адправіў заяўку на Лігу чэмпіёнаў

БАТЭ адправіў ва УЕФА заяўку на матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў, паведамляецца на сайце клуба. Ужо 10 ліпеня каманда пазмагаецца з польскім «Пястам» на «Барысаў-Арэне», а 17 ліпеня – на гарадскім стадыёне ў Глівіцэ. Трэнерскі штаб Аляксея Багі ўключыў у агульны спіс 30 футбалістаў.

Брамнікі:

Аляксандр Свірскі, Антон Чычкан, Дзяніс Шчарбіцкі;

абаронцы:

Дзмітрый Бяссмертны, Захар Волкаў, Эміль Ёнанссен, Аляксей Рыас, Ягор Філіпенка, Аляксандар Філіпавіч, Джамалдзін Хаджаніязаў;

паўабаронцы:

Антон Абрамовіч, Дзмітрый Бага, Яўген Бярозкін, Вілюм Тор Вілюмсан, Станіслаў Драгун, Эрвейн Мукам , Максім Мякіш , Амір Натху, Андрэй Патапенка, Слабадан Сімавіч, Ігар Стасевіч, Яўген Яблонскі;

нападнікі:

Боян Дубаіч, Кірыл Кірыленка, Дзмітрый Мацяш, Неманья Міліч, Уладзіслаў Мухамедаў, Антон Сарока, Максім Скавыш, Ясе Туомінен.

У гэтым пераліку значацца футбалісты як з ліста „А” (25 чалавек), так і з ліста „Б” (5 гульцоў) клубнай заяўкі.

Калі барысаўчане пройдуць польскі «Пяст», то ў другім раўндзе кваліфікацыі БАТЭ згуляе з пераможцам серыі паміж паўночнаірландскім «Лінфілдам» і нарвежскім «Русенборгам».

Калі ж БАТЭ прайграе «Пясту», то згуляе ў другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы з ірландскім «Дандалкам» або латвійскай «Рыгай».

Форвард Віталь Лісаковіч вярнуўся ў „Шахцёр”

У 21-гадовага гульца скончылася арэнда ў заграбскім „Рудзешэ”, за які ён забіў 4 галы ў 14 матчах чэмпіянату Харватыі. 8 ліпеня малады гулец прыступіць да працы ў агульнай групе „Шахцёра”. Але ў заяўцы на першы раўнд Лігі Еўропы яго не будзе, таму што трансфернае акно адкрываецца толькі 19 ліпеня. Другую палову чэмпіянату Беларусі нападнік напэўна правядзе ў „Шахцёры” – тут у клуба і футбаліста ўзаемная цікавасць.

Сапега перайшоў у «Таронта Марліс»

Беларускі абаронца Сяргей Сапега падпісаў кантракт з хакейным клубам «Таронта Марліс», паведамляе афіцыйны сайт клуба. 19-гадовы хакеіст у мінулым сезоне гуляў у Заходняй хакейнай лізе за «Прынц Альберт Рэйдэрс». У 81 матчы абаронца набраў 56 (13 + 43) ачкоў і стаў чэмпіёнам лігі. «Таронта Марліс» выступае ў Амерыканскай хакейнай лізе – другім па сіле турніры Паўночнай Амерыкі.

«Цмокі-Менск» згуляюць з «Кархам»

Баскетбалісты „Цмокi-Менск” даведаліся сапернікаў па кваліфікацыйнаму раунду Лігі чэмпіёнаў. У першым раўндзе кваліфікацыі падначаленыя Расціслава Вергунова двойчы сустрэнуцца з фінскім „Кархам”. Першую гульню менчукі правядуць на выездзе 17 верасня, у адказ – 20 верасня ў Мінску. У выпадку поспеху па суме двух сустрэч з фінамі „Цмокi” згуляюць з польскім клубам „Торунь”, які ў мінулым сезоне выбіў беларусаў з Лігі чэмпіёнаў.

Беларусы абыгралі румынаў у бейсбол

Бейсбалісты зборнай Беларусі святкавалі другую перамогу запар на групавым этапе чэмпіянату Еўропы ў дывізіёне 2 у славацкай Трнаве. У матчы 3-га тура папярэдняй групы В беларусы адолелі румынскую каманду з мінімальнай перавагай – 1:0. Да гэтага падначаленыя Аляксандра Сячко перайгралі літоўцаў з лікам 4:3, а на старце саступілі славакам – 1:10.

Беларускае Радыё Рацыя