Беларусы ўпершыню згуляюць на юніёрскім ЧС па баскетболе 3х3



Мужчынская юніёрская зборная Беларусі (U-18) упершыню прыме ўдзел у сусветным першынстве па баскетболе 3х3. У сувязі з актыўным развіццём гэтага напрамку баскетбола ў нашай краіне ФІБА ўключыла беларускую каманду ў лік 20 удзельнікаў планетарнага першынства-2019, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі баскетбола.

Беларусы трапілі ў сусветны топ-20 дзякуючы сумарнаму рэйтынгу маладзёжных і дзіцячых каманд, якія ў тым ліку ўдзельнічаюць у нацыянальнай лізе Palova.

Юніёрскі чэмпіянат свету па баскетболе 3х3 пройдзе ў сталіцы Манголіі Улан-Батары ў чэрвені 2019 года. Гэтыя спаборніцтвы зноў вернуцца на арэну пасля гадавога перапынку, звязанага з правядзеннем Юнацкіх Алімпійскіх гульняў – 2018. Удзельнікамі сусветнага першынства традыцыйна стануць па 20 мужчынскіх і жаночых калектываў з усёй планеты, якія кваліфікаваліся па рэйтынгу ФІБА ад 1 лістапада 2018 года з улікам спартыўных рэзультатаў зборных. Таксама шанц выступіць на планетарным першынстве атрымалі краіны, якія актыўней за іншых развіваюць гэты баскетбольны напрамак.

Баскетбол 3х3 вельмі хутка набірае папулярнасць ва ўсім свеце і ўключаны ў праграму II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Менску ў чэрвені 2019 года.

belta.by