Беларусы выйшлі ў „Фінал чатырох” срэбнай Еўралігі



Беларускія валейбалісты выйшлі ў „Фінал чатырох” срэбнай Еўралігі, перамогшы на выездзе зборную Венгрыі з лікам 3:0 (25:16, 25:12, 25:17).

Перамога ў трох партыях дала магчымасць падапечным Віктара Бекшы выйсці ў квартэт мацнейшых каманд турніру. Як і ў Менску, беларускія валейбалісты дамінавалі ў гульні ў Будапешце. У нападзенні праявілі сябе Павел Аўдачэнка і Артур Удрыс, якія набралі па 11 ачкоў.

Поспех беларусаў на выездзе ў сустрэчы з Венгрыяй, незалежна ад зыходу сустрэчы Албанія-Харватыя, забяспечыў ім удзел у „фінале чатырох” срэбнай Еўралігі.

Турнірнае становішча: 1.Беларусь – 15 ачкоў (6 матчаў). 2.Харватыя – 12 (5). 3.Албанія – 5 (4). 4.Венгрыя – 2 (6).

Каманда Віктара Бекшы ўпершыню прабілася ў вырашальную стадыю турніру і 15-16 чэрвеня ў Скоп’і згуляе за права выступіць у залатой Еўрапейскі лізе ў „фінале чатырох” з Македоніяй і Харватыяй. Чацвёрты сапернік вызначыцца ў процістаянні Латвіі і Аўстрыі.

Жаночая зборная Беларусі ў залатой Еўралізе пацярпела другое паражэнне ад Чэхіі на пляцоўцы „Чыжоўка-Арэны” з лікам 2:3 і завяршыла барацьбу ў турніры на другім месцы ў групе С.

belta.by