Беларусы заваявалі 7 медалёў на Сусветных гульнях у Вроцлаве



Беларускія спартсмены заваявалі сем медалёў у першы тыдзень X Сусветных гульняў у польскім Вроцлаве.

Уладальніцай золата ў спаборніцтвах вадналыжніц стала беларуска Наталля Берднікава. У падводным плаванні на дыстанцыі 100 м у біластах залатая ўзнагарода Сусветных гульняў дасталася беларусу Дзмітрыю Гаўрылаву, таксама ён стаў трэцім у аналагічным заплыве на 50 м. У спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы два бронзавыя медалі ў актыве Кацярыны Галкінай – у практыкаваннях з мячом і стужкай.

Спартыўныя акрабаты Артур Белякоў і Вольга Мельнік занялі другое месца сярод змешаных пар. Яшчэ адно серабро ўзялі Юлія Івончык, Вераніка Набокіна і Карына Сандовіч у групавых практыкаваннях акрабатак.

Сусветныя гульні праводзяцца раз у чатыры гады па відах спорту, якія не ўваходзяць у Алімпійскую праграму. Цяперашнія спаборніцтвы дзясятыя па ліку, у іх праграму ўключаны 37 спартыўных дысцыплін. Фінішуюць юбілейныя гульні 30 ліпеня.

belta.by