Беларусы згулялі ўнічыю з расейцамі і не паедуць на чэмпіянат свету



Зборная Беларусі па міні-футболе ў матчы ў адказ згуляла ўнічыю з камандай Расеі ў рамках кваліфікацыі чэмпіянату свету-2016 – 2:2.

Першы паядынак стадыі плэй-оф прайшоў 22 сакавіка ў Менску і завяршыўся перамогай расіян – 4:1. Такім чынам, пуцёўка ў Калумбію дасталася дзеючым віцэ-чэмпіёнам Еўропы. Зборная Беларусі ні разу не выступала ў вырашальнай стадыі ЧС па міні-футболе.

У іншым сённяшнім паядынку каманда Казахстана ў Алматы разграміла зборную Польшчы з лікам 7:0 і атрымала права згуляць у фінале сусветнага першынства. У першай сустрэчы сапернікі разышліся мірам – 1:1.