Беластоцкая «Ягелонія» вырвала перамогу ў познаньскага «Леха»
Беластоцкая «Ягелонія» ў гасцях у познаньскага «Леха» вырвала перамогу 3:2 у матчы 22-га тура польскай футбольнай «экстракласы». Каманда пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Рафала Гжыба здзівіла супернікаў жаданнем змагацца да фінальнага свістка, нягледзячы на выдаленне ў сваіх шэрагах на 52-й хвіліне Блажэя Аўгустына. Нават у аслабленні і прайграючы з лікам 1:2 беластачане, змаглі ў выніку вырваць перамогу.
Каментуе Рафал Гжыб:
У складзе «Ягелоніі» забітымі мячамі адзначыліся Фёдар Чарных, Боян Насціч, які перайшоў у «Ягу» з барысаўскага БАТЭ, а перамогу беластачанам прынёс дакладны стрэл Бартломея Удовіка. Пасля 22-х гульняў «Яга» набрала 28 ачкоў і займае 10-е месца ў турнірнай табліцы. Наступны матч каманда Рафала Гжыба правядзе на хатняй арэне супраць «Шлёнска» Уроцлаў 5 красавіка.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: poranny.pl