Бельскі шахматны турнір



22 фанаты шахматаў сустрэліся ў Бельскім доме культуры ў час адкрытага Бельскага шахматнага турніру. Самому малодшаму ўдзельніку было 7 гадоў. “Шахматы гэта спорт, які цудоўна яднае самыя розныя пакаленні,” – кажа прафесійны шахматны суддзя Уладзімір Гацкевіч:

– Шахматы яднаюць пакаленні. Магу паказаць на сваім прыкладзе. Мой дзед граў у шахматы, мой бацька граў у шахматы, мой брат граў у шахматы, я граю ў шахматы, мае дачка і сын граюць у шахматы і нават унук грае ў шахматы. Добры шахматыст – гэта і добры матэматык, трэба ўмець аналізаваць.

Турнір праводзіўся швейцарскай сістэмай. Першае месца заваяваў Тамаш Зох. Лепшае масца ў канчатковым рэйтынгу сярод жанчын заняла Дамініка Грыневіцка.

У 1963 годзе, тады яшчэ ў Павятовым доме культуры, прайшоў І Чэмпянат Бельска-Падляшскага па шахматах. На гэтым быў і канец. Арганізатары адкрытага Бельскага шахматнага турніру – Бельская грамадская ініцыятыва і Бельскі дом культуры – спадзяюцца, што ў наступным годзе наладзіцца ІІ Чэмпянат Бельска-Падляшскага па шахматах.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя