Бенджамін-Павел Дуду атрымаў права выступаць за зборную Беларусі



Лёгкі форвард магілёўскага „Барысфена” Бенджамін-Павел Дуду на падставе спецыяльнага дазволу ФІБА атрымаў права гуляць за зборную Беларусі па баскетболе. Бенджамін-Павел Дуду нарадзіўся ў Светлагорску. Адразу пасля нараджэння сям’я з’ехала ў Гану, адкуль родам бацька баскетбаліста, і жыла ў горадзе Кумасі. Калі бацькі Бенджаміна развяліся, ён з сястрой і маці вярнуўся ў Беларусь, дзе пачаў гуляць у баскетбол.

Спартоўка з Удмуртыі Адэліна Сабітава будзе выступаць за зборную Беларусі па біятлоне. Сабітава, якой споўнілася 22 гады, не ўваходзіла ў склад нацыянальнай каманды Расеі і не прадстаўляла краіну на міжнародных стартах. На чэмпіянаце Расеі бягучага года спартоўка стала 44-й у спрынце. Паведамляецца, што Саюз біятланістаў Расеі (СБР) ужо ўхваліў яе пераход у беларускую зборную.

Алег Явенка лепшы ў менскім „Дынама” па сілавых прыёмах

17 кастрычніка менскае „Дынама” згуляе з „Тарпеда” ў хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. Прэс-служба „зуброў” падзялілася статыстычнымі дадзенымі напярэдадні паядынку. Беларус Алег Явенка з’яўляецца лепшым у камандзе па двух паказчыках – сілавых прыёмах (23) і блакаваных кідках (27). Акрамя таго, хакеіст мае найвышэйшы паказчык карыснасці сярод абаронцаў (+6).

Беларусы занялі 9-е месца ў мужчынскім камандным спрынце на ЧЕ па велатрэку

У мужчынскім камандным спрынце на чэмпіянаце Еўропы па веласпорце на трэку, які праходзіць у Нідэрландах, зборная Беларусі заняла 9-е месца. Перамогу ў спаборніцтвах атрымала каманда Нідэрландаў. Серабро ў брытанцаў, бронза ў каманды Францыі. Беларус Раман Раманаў заняў 17-е месца ў гонцы на выбыванне. Чэмпіёнскі тытул заваяваў італьянец Эліяна Вівіані. Другім стаў француз Брыян Кокараў, бронзу атрымаў польскі гоначнік Філіп Пракапішын. Беларуская спартоўка Ганна Церах стала 20-й у скрэтчы. Перамагла брытанка Эмілі Нэльсан, другое месца заняла ірландка Шэнан Макерлі, замкнула тройку наймацнейшых роварыстка з Партугаліі Марыя Марцінс.

Іван Ракіціч адхіліў прапанову „Манчэстар Юнайтэд”

Паўабаронца „Барселоны” Іван Ракіціч, які мае намер пакінуць клуб, адхіліў прапанову „Манчэстар Юнайтэд”, паведамляе Calciomercato. Каталонцы вырашылі зрабіць стаўку на больш маладых гульцоў, хаўбек разглядае варыянты працягу кар’еры ў іншых клубах. Кантракт 31-гадовага харвата з „Барселонай” разлічаны да 2021 года. Партал transfermarkt ацэньвае яго рынкавы кошт у 35 мільёнаў еўра.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя