Берасцейскі „Будаўнік” ідзе другім у Кубку Садружнасці



У Берасці 20 красавіка завяршыўся першы этап Кубка Садружнасці – 2017 па хакеі на траве, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшы трэнер берасцейскага „Будаўніка” Віктар Стасюк.

Турнір праходзіць у два этапы. Першы тур праходзіў з 18 па 20 красавіка. Пасля трох гульнявых дзён лідарства з васьмю ачкамі захапілі хакеісты расейскага „Дынама-Электрасталь”. Яны перамаглі ва ўсіх матчах. На другой пазіцыі размясціўся берасейскі „Будаўнік”, які набраў шэсць ачкоў. Берасцейцы з лікам 3:6 прайгралі расейскай дружыне, узялі верх над украінскай „АКС-ШВСМ” (4:2) і ХК „Мінск” (1:0). Менчане ідуць трэцімі, замыкае табліцу каманда з Вінніцы.

Супернікі гуляюць па сістэме „кожны з кожным”. За перамогу налічваюцца тры ачкі, выйгрыш па булітах ацэньваецца ў два балы, за паражэнне па булітах даецца адно ачко.

Заключны этап пройдзе ў Менску, папярэдне, з 5 па 7 траўня. У сталіцы Беларусі вызначыцца ўладальнік Кубка Садружнасці па хакеі на траве.

У гэтым годзе спаборніцтвы праводзяцца восьмы раз. Упершыню Кубак Садружнасці быў разыграны ў 2010 годзе. Тады яго заваявалі гульцы „Будаўніка”. Апошнія чатыры гады ў турніры безагаворачна дамінуе „Дынама-Электрасталь”.

belta.by