Берасцейскае „Дынама” прытармазіла менскае



У 23 туры футбольнага чэмпіянату Беларусі абарвалася ўражвальная пераможная серыя менскага „Дынама”, якая налічвала 7 вікторый запар.

У пятніцу каманду Сяргея Гурэнкі прымала ў горадзе над Бугам берасцейскае „Дынама”.

Лёс сустрэчы вырашыў выхад на замену аргенцінца Леандра Торрэса. На 77-й хвіліне гаспадары поля атрымалі права на штрафны. Яго Торрэс выканаў проста ўзорна – адчайны кідок брамніка менчукоў Ігнатовіча не мог выратаваць гасцей. Гэта быў 7-ы выніковы стрэл легіянера за берасцейцаў у бягучым чэмпіянаце. Гол-прыгажун застаўся адзіным у сустрэчы. Берасцейскае „Дынама” дамаглося перамогі 1:0.

Такім чынам у менскага „Дынама” засталося 52 ачкі. У пераследнікаў – салігорскага „Шахцёра” і барысаўскага БАТЭ адпаведна 50 і 48 і па гульні ў запасе.

У гэты ж дзень пустой нічыёй 0:0 разышліся яшчэ два прадстаўнікі абласных цэнтраў – так „Гомель” прыняў магілёўскае „Дняпро”.

Беларускае Радыё Рацыя