Берасцейскі клуб імя Мяшкова займае 6-е месца ў групе В Лігі чэмпіёнаў



Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова займае 6-е месца ў групе В Лігі чэмпіёнаў і захоўвае шанцы на выхад у плэй-оф.

Пасля дамашняй нічыёй у паядынку 11-га тура з дацкім „Ольбаргам” (23:23) каманда Сяргея Бябешкі набрала 8 ачкоў. Столькі ж балаў, але пасля 10 сустрэч у польскага „Віве” з Кельцэ.

Нямецкі „Кіль” напярэдадні адолеў на сваёй арэне венгерскі „Веспрэм” з лікам 22:20 і параўняўся з ім па набраных ачках – у абодвух цяпер па 13 балаў. Яшчэ два матчы 11-га тура адбудуцца ў нядзелю, 11 лютага: „Цэле” (Славенія) – „Пары Сен-Жэрмен” (Францыя), „Фленсбург” (Германія) – „Віве” (Польшча).

Становішча каманд у групе В цяпер такое: „Пары Сен-Жэрмен” – 18 ачкоў (10 матчаў), „Фленсбург” – 14 (10), „Веспрэм” – 13 (11), „Кіль” – 13 (11), „Віве” – 8 (10), БГК імя Мяшкова – 8 (11), „Цэле” – 5 (10), „Ольбарг” – 5 (11).

У групе А ўсе каманды правялі па 10 гульняў: „Вардар” (Скоп’е, Македонія) – 18, „Нант” (Францыя) – 15, „Барселона” (Іспанія) – 12, „Райн Левен” (Германія) – 12, „Пік” (Сегед, Венгрыя) – 9, „Крысціянстад” (Швецыя) – 6, „Вісла” (Плоцк, Польшча) – 4, „Заграб” (Харватыя) – 4.

У плэй-оф чэмпіёнскай Лігі выйдуць па 6 лепшых каманд з кожнай групы.

belta.by