БФСС накіраваў зварот ва УЕФА з мэтай адхіліць беларускія зборныя і клубы ад удзелу ў спаборніцтвах



Фонд спартовай салідарнасці накіраваў зварот ва УЕФА з патрабаваннем выключыць беларускія клубы і зборныя са спартовых мерапрыемстваў, якія праводзяцца пад эгідай арганізацыі. У прыватнасці ў лісце гаворыцца пра Уладзіміра Базанава, прэзідэнта АБФФ, Юрыя Вяргейчыка, віцэ-прэзідэнта АБФФ, Міхаіла Ботнікава, намесніка прэзідэнта АБФФ, Міхаіла Вергеенку, намесніка прэзідэнта АБФФ, Сяргея Жардзецкага, генеральнага сакратара АБФФ і Сяргея Качука.

Гол Крыўца прынёс „Леху-2” нічыю ў гульні з „Хожувам”

„Лех-2” у гасцях згуляў унічыю з „Хожувам” у матчы 22-га тура трэцяга польскага дывізіёна — 2:2. Выратавальны мяч для познаньскай каманды на 87-й хвіліне забіў беларускі паўабаронца Сяргей Крывец, які адыграў без замены. „Лех-2” з 33 набранымі ачкамі ідзе шостым у турнірнай табліцы. „Ягелонія” ўдзесяцёх згуляла ўнічыю з «Вартай» у чарговым матчы экстракласы. Абодва мячы былі забітыя ў другім тайме. На гол Кастанеды на 63-й хвіліне адказаў Пшыкрыл на 65-й.

Ліверпуль у серыі пенальці абыграў Чэлсі і выйграў Кубак лігі

У рамках фінальнага матча Кубка англійскай лігі Ліверпуль у серыі пенальці адолеў Чэлсі 0:0. Каманды галоў не забілі а ў серыі адзінаццаціметровых поспех спрыяў «Ліверпулю» 11:10. Адзіны ўдар у лонданцаў не рэалізаваў галкіпер Кепа Арысабалага. „Барселона” адправіла чатыры мячы ў браму „Атлетыка” у матчы 26-га тура чэмпіянату Іспаніі — 4:0 і з 45 ачкамі ідзе чацвёртай у табліцы. „Напалі” абыграў „Лацыё” ў матчы 27-га тура чэмпіянату Італіі — 2:1 і з 57 ачкамі лідыруе ў турнірнай табліцы.

Польшча не будзем гуляць з Расіяй незалежна ад назвы каманды.

Зборная Польшчы не будзе гуляць з Расіяй, нягледзячы на рашэнне ФІФА, якая аб’явіла, што Расія будзе выступаць пад назвай „РФС” без сцяга і гімна на турнірах пад яе эгідай. Хатнія матчы зборнай будуць праводзіцца на нейтральных палях. Нашая пазіцыя застаецца нязменнай: зборная Польшчы не будзе гуляць з Расеяй, незалежна ад назвы каманды», – заявіў кіраўнік Польскага футбольнага саюза Цэзары Кулеша ў твітары. Нагадаю, 24 сакавіка запланаваны матч Расіі і Польшчы ў рамках стыкаў Чэмпіяната свету -2022 года.

Беларусы не будуць удзельнічаць у астатніх этапах Кубка свету па біятлоне

Беларускія спартоўцы не будуць удзельнічаць у астатніх этапах Кубка свету па біятлоне, паведамілі ў Беларускай федэрацыі біятлона.
Міжнародная федэрацыя шахмат не будзе праводзіць у Беларусі ніякіх спаборніцтваў, такое рашэнне прыняла рада арганізацыі, паведаміла прэс-служба FIDE. Пазачарговае паседжанне рады федэрацыі, прысвечанае бягучай сітуацыі ва Украіне, адбылося напярэдадні.

Дынама-Маладзечна справілася з Брэстам у першым матчы плэй-ін

У першым матчы серыі плэй-ін чэмпіянату Беларусі па хакею Дынама-Маладзечна на сваім лёдзе апынулася мацнейшым за Брэст — 1:0.
Адзіную шайбу ў гульні пад заслону другога перыяду закінуў Антон Мохараў. У астатні час берасцейцы не здолелі адыграцца. Наступны паядынак каманд у Берасці запланаваны на 1 сакавіка.

Шайба Касціцына дапамагла Манглеруду адолець Грунэр

У рамках рэгулярнага чэмпіянату Нарвегіі Манглеруд на выездзе абыграў Грунэр — 4:2. У пераможцаў шайбу на свой рахунак запісаў беларускі нападнік Андрэй Касціцын. Такім чынам беларус вызначыўся трыма (2+1) выніковымі дзеяннямі ў васьмі сустрэчах. У табліцы чэмпіянату Нарвегіі Манглеруд займае апошняе месца, маючы ў актыве толькі 16 балаў.

Рыжскае „Дынама” больш не будзе гуляць у КХЛ

Рыжскі хакейны клуб „Дынама” не будзе працягваць выступы ў Кантынентальнай хакейнай лізе, паведаміла прэс-служба каманды.
Такое рашэнне было прынята ў сталіцы Латвіі ў адказ на падзеі, якія адбываюцца ва Ўкраіне. Раней аб спыненні выступаў у КХЛ заявіў фінскі клуб „Ёкерыт”, які павінен быў у сакавіку пачаць гуляць у плэй-оф турніру.

„Шахцёр” перамог „Будаўнік” у прынцыповым матчы чэмпіянату Беларусі

Фінальны матч рэгулярнага этапа чэмпіянату Беларусі па валейболе сярод мужчынскіх каманд, паміж мінскім „Будаўніком” і салігорскім „Шахцёрам” завяршыўся на карысць каманды з горада калійшчыкаў — 3:0. У пераможцаў самым выніковым гульцом стаў Павел Аўдочанка, які набраў 19 ачкоў. Дзякуючы гэтаму поспеху „Шахцёр” святкаваў вікторыю ў рэгулярным чэмпіянаце і пачне плэй-оф са стадыі паўфіналу.

Матч „Мяшкоў Брэст” — „Вардар” адменены

Еўрапейская федэрацыя гандбола прыняла рашэнне адмяніць найбліжэйшы хатні паядынак „Мяшкоў Брэст” у Лізе чэмпіёнаў, запланаваны на 2 сакавіка. Аб пераносе або змене месца правядзення ЕГФ паведаміць дадаткова. У бліжэйшы час будуць апублікаваны правілы вяртання для тых, хто ўжо купіў квіткі на гульню, — пішуць сацсеткі „мяшкоўцаў”.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]