БГК імя Мяшкова абыграў „Струміцу”
Год таму
БГК імя Мяшкова ў матчы SEHA-лігі упэўнена перайграў македонскі клуб „Струміца” з лікам 41:22. Для беларускага чэмпіёна гэта другая перамога на турніры ў чатырох сустрэчах. Наступную гульню БГК імя Мяшкова правядзе 21 верасня дома супраць сербскай „Вайводзіны”.
У турнірай табліцы берасцейцы размясціліся на трэцім месцы, лідыруе македонскі „Вардар”.
Беларускае Радыё Рацыя