БГК імя Мяшкова ўзняўся на трэцюю пазіцыю ў SEHA-лізе



Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова ў 14-м туры SEHA-лігі перамог на выездзе харвацкі „Нексе” і ўзняўся на трэці радок у турнірнай табліцы.

Гэтай зімой харвацкая каманда ўзмацнілася, але гульцы БГК не спасавалі перад абноўленым складам гаспадароў пляцоўкі. „Мяшкоўцы” ўпэўнена пачалі гэты паядынак, ужо на 10-й хвіліне яны вялі з лікам 6:0. Залогам поспеху можна назваць гульню ў абароне і надзейнасць галкіпера Івана Пешыча. Перад перапынкам берасцейцы выйгравалі ў „Нексе” 8 мячоў – 17:9. У другой палове сустрэчы БГК толькі замацаваў свае пазіцыі. У выніку матч завяршыўся з разгромным лікам – 29:19 на карысць падапечных Сяргея Бябешкі.

Перамога дала берасцейцам магчымасць узняцца на трэці радок у турнірнай табліцы SEHA-лігі. Цяпер у актыве БГК 28 ачкоў. Лідарам турніру з’яўляецца македонскі „Вардар” (40 ачкоў), на другой пазіцыі размяшчаецца харвацкі „Заграб” (31).

Цяпер берасцейскі гандбольны клуб рыхтуецца да адказнага паядынку ў Лізе чэмпіёнаў. „Мяшкоўцаў” 17 лютага чакае гульня на выездзе супраць венгерскага „Веспрэма”.

belta.by