БГК імя Мяшкова перамог у першым матчы SEHA-лігі



Гульня ў Берасці супраць баснійскага „Бораца” завяршылася перамогай беларусаў. Ашаламляльны пачатак гульні для берасцейцаў скончыўся хуткім тайм-аўтам галоўнага трэнера Жэлькі Бабіча, на табло гарэла 2-6 на карысць гасцей. Да апошніх хвілінаў матча каманды не давалі раслабіцца сваім заўзятарам. У выніку 31-27 на карысць беларусаў. Капітан берасцейцаў Люба Вукіч застаўся незадаволены гульнёй каманды:

– Самае галоўнае, што выйгралі. Першыя ачкі і ўсе галы застаюцца дома. І гэта самае важнае. Аднак, калі мы хочам гуляць у Лізе Чэмпіёнаў і прайсці далей, так гуляць нельга, трэба лепш.

На чарзе Ліга Чэмпіёнаў. Ужо шостага верасня на пляцоўцы Палаца спорту імя Анатоля Мяшкова адбудзецца вельмі важны паядынак: клуб імя Мяшкова пазмагаецца з нідэрландскім „Таргас-Бева”.

[Not a valid template]

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара