БГК імя Мяшкова згуляе ў „Фінале чатырох” SEHA-лігі



Берасцейская гандбольны клуб імя Мяшкова згуляе ў „Фінале чатырох” SEHA-лігі.

Аб тым, што берасцейцы заваявалі пуцёўку ў вырашальную стадыю турніру, стала вядома вечарам 6 сакавіка. Харвацкі „Заграб” мінімальна абыграў „Гарэнье” (26:25) і пазбавіў славенскую дружыну шанцаў на пападанне ў квартэт мацнейшых. Ужо ні пры якіх раскладах „мяшкоўцы” не апусцяцца ў турнірнай табліцы ніжэй за чацвёртае месца.

Чарговы матч SEHA-лігі БГК правядзе сёння на выездзе супраць македонскага „Металурга”. Тэлеканал „Беларусь 5” плануе паказаць гэты паядынак у прамым эфіры. Пачатак трансляцыі ў 19.25.

Пасля 15 тураў берасцейцы маюць у актыве 31 ачко і займаюць у табліцы трэцяе месца. На першым радку размясціўся македонскі „Вардар” (46), на другім – „Заграб” (34), замыкае квартэт славенскі „Цэле” (29).

Раней БГК выйшаў у вырашальную стадыю Лігі чэмпіёнаў. У 1/8 фіналу берасцейскія гандбалісты згуляюць супраць французскага „Нанта”.

belta.by