БГК стартаваў з паразы



БГК імя Мяшкова у квартэце „А” без шанцаў на выездзе саступіў іспанскаму „Лагроньё” у першым матчы групавога этапу гандбольнай Лігі чэмпіёнаў з лікам 31:39. У іншай сустрэчы секстэта македонскі „Металург” прайграў французскаму ПСЖ – 22:27.

Наступны матч мяшкоўцы правядуць дома 4 кастрычніка з “Металургам” са Скоп’е. Акрамя згаданых клубаў у гэтай групе выступаюць грозны германскі “Кіль”, а таксама харвацкі “Заграб”.

Беларускае Радыё Рацыя