Біятланіст Раман Ялётнаў заняў 7-е месца ў мас-старце на этапе Кубка IBU



Беларускі біятланіст Раман Ялётнаў заняў 7-е месца ў мас-старце на этапе Кубка IBU ў Шушэне (Нарвегія). Яшчэ адзін беларус Іван Тулацін заняў восьмую пазіцыю ў пратаколе. Таксама ў гонцы ўдзельнічаў Ілля Аўсеенка. Ён фінішаваў 35-м. Выйграў старт расеец Антон Бабікаў. Другое месца ў нарвежца Эрлена Б’ентэгаарда. Замкнуў тройку наймацнейшых француз Рэмі Бруцье.

Брамнік „Мяшкоў Брэст” Іван Мацкевіч — самы каштоўны гулец 9-га тура Лігі чэмпіёнаў

Беларускі брамнік „Мяшкоў Берасце” Іван Мацкевіч прызнаны самым каштоўным гульцом 9-га тура Лігі чэмпіёнаў. Галкіпер у выязной сустрэчы з „Эльверумам” прынёс „мяшкоўцам” першую перамогу ў розыгрышы (32:33). На апошніх секундах пры роўным ліку Мацкевіч зрабіў сэйв, а затым забіў у пустую брамку гаспадароў.

Хатнія матчы „Баварыі” да канца года пройдуць без гледачоў

„Баварыя” правядзе ўсе дамашнія матчы да канца 2021 года пры пустых трыбунах у сувязі з узмацненнем жорсткасці мер, накіраваных супраць распаўсюджвання каронавіруса. Матч супраць „Барселоны” ў рамках Лігі чэмпіёнаў 8 снежня і сустрэчы з „Майнцам” (11 снежня) і „Вольфсбургам” (17 снежня) чэмпіянату Германіі пройдуць без гледачоў.

Эбонг увайшоў у топ-5 самых дарагіх футбалістаў Беларусі па версіі Transfermarkt

Нямецкі партал Transfermarkt абнавіў кошт беларускіх футбалістаў. Кошт беларускага паўабаронцы Макса Эбонга павялічыўся з 750 тысяч еўра да 1 мільёна. Такім чынам, Эбонг падняўся на 6-е месца. Цяпер топ-5 самых дарагіх беларусаў выглядае наступным чынам:
Самы дарагі – Віталь Лісаковіч – 1,5 мільёна еўра, Аляксандр Мартыновіч на другім месцы каштуе 1,2 мільёна еўра, яго кошт знізіўся на 600 тысяч еўра. Яўген Яблонскі (БАТЭ, паўабаронца), Ілля Шкурын („Дынама” Кіеў, нападаючы) і Макс Эбонг („Астана”, паўабаронца) каштуюць па 1 мільёну еўра.