Чаму бярозаўскі футбол у заняпадзе?



Бярозаўскі футбол у заняпадзе.  У 90-я гады каманда гульцоў футбольнага клуба Бярозы грымела на ўсю рэспубліку і за яе межамі.

Мясцовыя чыноўнікі звярнулі ўвагу на футбол толькі пасля незадаволеных слоў Аляксандра Лукашэнка пра айчынны футбол. Паводле Лукашэнка, яму «нават брыдка тэлевізар глядзець», што «горш, чым цяпер, у нас футбола не было».

Бярозаўскія чыноўнікі арганізавалі сход спартоўцаў з прыцягннем былых футбалістаў, на якім абмеркавалі  праблему футбольнага клуба. На гэтым сходзе прысутнічаў футбаліст 90-х Вадзім Якушык. Ён бачыць прычыну заняпаду ў непрафесіяналізме і карупцыі ў спорце.

Кажа Вадзім Якушык:

– Чыноўнікі Бярозаўскага гарвыканкама, якія нам абяцалі на ўсіх сходах, што калі яны прыйдуць і дапамогуць футболу, усё будзе добра. Але прайшоў час і мы пабачылі, абсалютна адваротны бок. Гэтыя дзялкі прыйшлі ў спорт і развалілі канчаткова ўвесь бяроўзаўскі футбол.

Па словах Вадзіма Якушыка, вынікі праверкі Міністэрства спорта і турызма, а таксама галоўнага ўпраўлення ведамаснага кантролю яшчэ ў 2014 годзе паведамлялі пра парушэнні ў спартовай сферы Бярозы:

– Якіх мы хочам вынікаў, калі выканкам ставіць на працоўныя месцы дылетантаў, якія не ўмеюць працаваць з дзецьмі, ня маюць адпаведнай адукацыі, не маюць на гэта ніякага права. Але дзякуючы таму, што відаць у іх ёсць нейкія знаёмствы ў выканкаме, яны займаюць самыя галоўныя пасады ў спорце.

„Бярозаўскі райвыканкам у свой час адмовіўся дапамагаць футбольнаму клубу з-за адсутнасці грошай. Затое двух лепшых гульцоў намеснік старшыні райвыканкама Яўген Тарасюк, будучы кіраўніком праўлення клуба, незаконна перадаў у баранавіцкі футбольны клуб бясплатна. І ўпарта адстойваў ці то сваю пазіцыю, ці асабістую зацікаўленасць,” – гаворыць Вадзім Якушык.

Цалкам гутарка ў гукавым фармаце:

Беларускае Радыё Рацыя