Чарговая балючая параза менскага „Дынама”



На сваім полі ў чарговым туры чэмпіянату Беларусі менскае «Дынама» саступіла «Гарадзеі» – 0: 2. У гасцей вызначыліся Дубаіч і Лебедзеў.

Паражэнне ад аднаго з аўтсайдэраў беларускага чэмпіянату адбылося адразу ж за вылетам з розыгрышу Лігі Еўропы, дзе ў апошнім матчы менскае «Дынама» бязвольна саступіла піцерскаму «Зеніту» – 1: 8.

Адказваючы на ​​пытанне аб прычынах няўдалай гульні ў апошніх матчах, трэнер «Дынама-Мінск» Сяргей Гурэнка заявіў: «Папрасіў хлопцаў забыцца аб праведзенай у Піцеры гульні. Усё, наша еўракубкавая эпапея скончылася. Лічу, не ўсе хлопцы выйшлі і сыгралі дысцыплінавана і зрабілі ўсё, што ад іх патрабавалася. Зразумела, што дзесьці каманда канчаткова не падрыхтаваная: з’явіліся новыя гульцы. Але гэта пытанне часу. А ў цэлым дапусцілі дзве грубыя памылкі ў абароне і не рэалізавалі свае моманты, таму такі вынік. Усё заканамерна».

ej.by