Чарговая параза „Ягелоніі” на сваім полі



Беластачане прайгралі, гэтым разам з лікам 0-1, аўтсайдару чэмпіяната Польшчы „Пясту” Глівіцы. Адразу пасля перапынку гол у свае вароты забіў футбаліст „Ягелоніі” Гілермэ. Беластачане з чатырох  хатніх матчаў перамаглі толькі ў адным, два прайгралі і адзін закончыўся ўнічыю.

Паводле трэнера Ірэнэўша Мамрота, гэта быў матч, які „Яга” павінна была выйграць.

– Cтрата чарговых трох ачкоў на ўласным стадыёне – гэта балюча. Думаю, бліжэйшыя два тыдні нас чакае цяжкая праца. Трэба развітацца з некалькімі гульцамі, некалькіх вылечыць, бо былі цяжкія траўмы. Чакаюцца і змены у складзе каманды.

„Ягелонія” з 13 ачкамі знаходзіцца на другім месцы ў Экстралізе. Чарговы матч беластачане згуляюць у суботу, 8 верасня, у Кракаве з мясцовай „Краковіяй”.

Лукаш Леанюк, Беласток, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара