Чарговы медаль Дар’і Домрачавай



Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава заваявала свой чарговы медаль на этапе Кубку свету.  У нямецкім Рупольдынгу яна стала сярэбранай прызёркай у спрынтарскай гонцы. Першынствавала нечакана нарвежка Фані Хорн, якая была абсалютна дакладнай на двух стралковых рубяжах і апярэдзіла Домрачаву на 3,4 секунды. Домрачава таксама дакладна выбіла 10 з 10 талерачак, але была крыху маруднейшай на лыжні. Бронза дасталася яшчэ адной нарвежцы – Цірыл Экхаф. А вось асноўная суперніца Домрачавай у змаганні за Вялікі крышталёвы глобус фінка Мякярайнен двойчы ня трапіла ў мішэнь і заняла выніковае 7-е месца.

Лепшай з іншых беларусак стала Надзея Пісарава – 27-е месца пры двух недакладных стрэлах. Усяго ж стартавала 95 удзельніц.

Беларускае Радыё Рацыя