Чарговы разгром БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў



Барысаўскі БАТЭ зноў разгромна прайграў у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў. На сваім полі флагман беларускага футболу прымаў партугальскі „Порту” і саступіў 0:3. У першым тайме гульня ішла на роўных, а пасля перапынку пасля памылак Аляксандра Карніцкага і брамніка Сяргея Чэрніка БАТЭ прапусціў пасля ўдару Эрэры на 56-й хвіліне. Гэты гол дэмаралізаваў беларускую каманду і на 65-й Джэксан Марцінес падвоіў перавагу „Порту”. А на 89-й Тэльё давёў лік да буйнага.

Такім чынам БАТЭ страціў усе шанцы на выхад у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. А паколькі „Атлетык” з Більбао перамог у гасцях у Львове данецкі „Шахтар” – 1:0. Адзіны мяч у гэтай сустрэчы быў забіты абаронцам іспанскай каманды Мікеле Сан-Хасэ на 68-й хвіліне, дзякуючы чаму «Атлетык» здолеў абыйсці БАТЭ ў табліцы, узлезшы на трэцяе месца, якое дае права на працяг барацьбы ў плэй-офф Лігі Еўропы.

Цяпер, каб выйсці ў турнір Лігі Еўропы, у апошнім туры барысаўцам трэба перамагаць баскаў на іх полі.

Беларускае Радыё Рацыя