Чацвёртая параза беларускіх валейбалістак на чэмпіянаце Еўропы
Валейбалісткі зборнай Беларусі пацярпелі чацвёртую паразу на чэмпіянаце Еўропы ў славацкай Браціславе. У матчы 4-га тура папярэдняй групы D беларускі саступілі камандзе Нямеччыны ў трох партыях — 0:3. Да гэтага беларускія валейбалісткі прайгралі расейкі – 0:3, іспанкам – 1:3 і славачкам – 2:3. Падначаленым Пятра Хілько сёння засталося правесці апошні матч першага этапу з камандай Швейцарыі, якая таксама, як і беларуская дружына ўжо страціла шанцы на выхад у плэй-оф.
Аляксей Бага: «0:3 ад «Астаны» не лагічны вынік»
На «Барысаў-Арэне» адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам галоўнага трэнера «жоўта-сініх» Аляксея Багі, прысвечаная сённяшнему лігаеўрапейскаму супрацьстаянню з казахстанскай «Астаной» (нагадаем, у Казахстане яго падначаленыя прайгралі 0:3).
– Пасля 0:3 вырашаць варта не адну праблему. Неабходна забіваць, а як гэта рабіць: з дапамогай вінгераў, стандартных палажэнняў або нейкіх іншых момантаў, – пытанне іншае. Натуральна, першая гульня паднесла ежу для разважанняў. Хочацца з гэтым усім разабрацца. Часам лік у футболе не зусім адлюстроўвае тое, што адбывалася на полі. Ведаем, што «Астана» сапраўды моцны апанент, але казаць, што 0:3 – лагічны зыход таго супрацьстаяння, мабыць, няправільна, – адзначыў Аляксей Бага.
Сімавіч можа перайсці з БАТЭ у «Партызан»
Сербскі абаронца барысаўскага БАТЭ Слабадан Сімавіч можа ў хуткім часе стаць гульцом бялградскага „Партызана”. Абаронца-універсал беларускага чэмпіёна ўзмоцніць каманду Сава Мілошавіча, калі „чорна-белыя” выб’юць „Мольдэ” і выйдуць у групавую стадыю Лігі Еўропы. Рэалізацыя гэтага трансферу тым больш верагодная, што кантракт былога гульца „Спартака” з Субоціцы мінае праз чатыры месяцы, – пішуць сербскія СМІ.
Апанасовіч выйграла медаль на чэмпіянаце Еўропы па боксе
Беларуская спартоўка Юлія Апанасовіч, якая выступае ў вагавой катэгорыі 54 кг, выйшла ў паўфінал чэмпіянату Еўропы па боксе, гарантаваўшы сабе бронзавы медаль кантынентальнага форуму, які праходзіць ў іспанскай Алькабендасе. У чвэрцьфінальным паядынку беларуска адзінагалосным рашэннем суддзяў перамагла польку Наталлю Рок — 5:0. Раней сярод беларускіх спартовак аналагічнага поспеху дамаглася Вікторыя Кебікава ў вазе 81 кг. За медалі турніру спаборнічаюць каля 200 спартовак.
Абранавіч выбыў са складу БГК на тры месяцы
Па словах Дзмітрыя Лукашэвіча, лекара БГК імя Мяшкова, Сандра Абранавіч выбыў са складу на тэрмін да трох месяцаў. У гульнявым эпізодзе Сандра атрымаў траўму левай рукі. Яна мае на ўвазе пад сабой доўгае лячэнне і выключэнне з гульні не менш за 3 месяцы- прыводзіць словы медыка афіцыйны твітэр берасцейскага клуба.
Менск працягне барацьбу за правядзенне Суперкубка Еўропы
Такое рашэнне прыняў выканкам Беларускай федэрацыі футбола. Прычым у 2022-2023 гадах Менск будзе не толькі прэтэндаваць на прыём у сталіцы Суперкубка УЕФА, а таксама пазмагаецца за статус гаспадара фінальнага матчу жаночай Лігі чэмпіёнаў. Раней Беларусь двойчы спрабавала атрымаць права правядзення Суперкубка УЕФА, аднак поспеху не дамаглася.
Домрачава пераедзе ў Манака
Беларуская біятланістка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава збіраецца разам з сям’ёй пераехаць у Манака. Пра гэта спартоўка распавяла ў інтэрв’ю парталу „Чэмпіянат”. Дар’я падарожнічае, размаўляе з заўзятарамі і развівае сваю лінію адзення. „Шмат часу праводзім у Менску, бываем і ў Нарвегіі. Уле разважае пра пражыванне ў Манака. Ён прыняў такое рашэнне і, натуральна, як сям’я, будзем трымацца за ім, што, вядома, не перашкодзіць атрымліваць асалоду ад Менска і Беларусі, будаваць свае планы і тут. А наагул, шмат часу праводзім у раз’ездах „, – адзначыла яна. Па біятлону алімпійская чэмпіёнка сумуе, але пра вяртанне ў спорт пры гэтым не думае.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
