Чатыры гарналыжнікі прадставяць Беларусь на чэмпіянаце свету ў Швецыі



У Швецыі 5 лютага будуць разыграны першыя ўзнагароды 45-га чэмпіянату свету па гарналыжным спорце. Уладальнікаў медалёў у супергіганце вызначаць жанчыны.

На гэтым сусветным першынстве Беларусь прадставяць Марыя Шканава, Юрый Данілачкін, Уладзіслаў Чэрцін і Данііл Чэрцін. Беларускія гарналыжнікі не з’яўляюцца фаварытамі, але пастараюцца паказаць свае лепшыя рэзультаты ў сезоне. Традыцыйна галоўнымі прэтэндэнтамі на медалі будуць спартсмены Аўстрыі, Швейцарыі, Францыі, Італіі, Канады, ЗША.

Усяго на гарналыжным планетарным форуме будзе разыграна 11 камплектаў узнагарод (скорасны спуск, супергігант, гігант, слалам, камбінацыя мужчынская і жаночая і камандныя спаборніцтвы). Апошні раз у гісторыі чэмпіянатаў свету, якія праводзяцца раз у два гады, будуць разыграны медалі ў камбінацыі, а пасля заканчэння сезона 2019/2020 гэта дысцыпліна знікне і з календара Кубка свету.

За ўзнагароды будуць спаборнічаць больш за 650 майстроў гарналыжнага спорту з 75 краін.

belta.by