ЧЕ-2019. Беларусь-Польшча-71:50



У рамках кваліфікацыйнага турніру да чэмпіянату Еўропы 2019 года баскетбалісткі зборнай Беларусі на сваім паркеце ўпэўнена перамаглі польскую рэпрэзентацыю – 71:50

Ужо да вялікага перапынку беларускія дзяўчаты дасягнулі значнай перавагі, якую ў другой палове матчу яшчэ павялічылі.

Беларуская каманда ў гэтай сустрэчы выступала ў такім складзе: Бентлі (6 ачкоў),  Гаспер (8 ачкоў + 6 подбораў), Леўчанка (6 падбораў), Ліхтаровіч (8 + 6 падбораў), Папова (13 + 8 падбораў), Рыцікава (2), Сныціна (11 + 3 пасы), Тарасава (3), Верамеенка (8 + 3 подборы + 3 блок-шоты), Зюзькова (12 + 3 пасы).

Як відаць з пратаколу найбольш выніковай у складзе Беларусі стала Марыя Папова – 13 ачкоў.

Сваім парадкам у гэты ж дзень Турцыя разграміла зборную Эстоніі – 86:48.

Перад заключнымі двума турамі становішча ў табліцы спаборнікаў такое: 1. Турцыя – 8 ачкоў, 2. Беларусь – 7, 3. Польшча – 5, 4. Эстонія -4.

Беларускам засталося згуляць у гасцях з эстонкамі і турчанкамі.

У фінальны этап выходзяць пераможцы адборавых квартэтаў, а таксама 6 лепшых з 8 дружын, якія зоймуць другія месцы. Латвія і Сербія як гаспадары турніру адразу атрымалі пуцёўкі ў фінальны раўнд.

Беларусчкае Радыё Рацыя