Чэхія (U-21) – Беларусь (U-21) – 1:1



Беларуская молдадзевая дружына ў рамках адбору да чэмпіянату Еўропы 2019 года здолела дамагчыся пачэснай нічыі ў паядынку са зборнай Чэхіі – 1:1. 

Гаспадары поля адкрылі лік ужо на 8-й хвіліне – вызначыўся Чэрны. Беларуская каманда пад кіраўніцтвам Людаса Румбуціса, аднак, на гэты раз выявіла волю і адыгралася ўжо ў дададзены час – на 93-й хвіліне. Мяч на свой рахунак запісаў паўабаронец салігорскага „Шахцёра” Міхаіл Шыбун.

Становішча каманд у групе зараз такое: Грэцыя — 6 ачкоў (2 матчы), Беларусь – 4 (3), Харватыя — 3 (1), Малдова — 3 (2), Чэхія — 1 (1), Сан-Марына — 0 (2).

Беларускае Радыё Рацыя