Чэмпіён свету Германія датэрмінова склала паўнамоцтвы
Сенсацыйна завяршыўся спабор групы „F” на чэмпіянаце свету па футболе. Чэмпіён свету – зборная Германіі не здолела выйграць апошні матч папярэдняй стадыі, які даваў ёй магчымасць выйсці ў 1/8-ю фіналу. Больш таго немцы ў самай канцоўцы прапусцілі два мячы ад Паўднёвай Карэі і занялі апошняе месца ў групе.
Паўднёвая Карэя – Нямеччына – 2:0 (Сон, 90-я, Кім, 93-я хв.).
У паралельным матчы Швецыя разграміла Мексіку 3:0. „Трэ крунур” вельмі мэтна правяла паядынак і з халодным разлікам кілера ледзь не адправіла Мексіку заўчасна дахаты. Ацтэкам моцна пашанцавала, што Нямеччына не здолела перамагчы карэйцаў. Шведы разграмілі мексіканцаў і занялі першае месца ў групе.
Мексіка – Швецыя – 0:3 (Аўгусцінсан, 50-я, Гранквіст, 62-я, з пенальці, Альварас, 74-я, з пенальці)
Выніковае становішча ў групе: 1. Швецыя – 6 ачкоў, 2. Мексіка – 6, 3. Карэя – 3, 4. Германія – 3.
Беларускае Радыё Рацыя
