ЧС па хакеі: Беларусь прайграла Швайцарыі — 2:5



На чэмпіянаце свету па хакеі зборная Беларусі прайграла зборнай Швайцарыі з лікам 2:5 (2:2, 0:1, 0:2).

Беларусы першымі прапусцілі, а затым не толькі зраўнялі лік, але нават выйшлі наперад у першым перыядзе — 2:1. Швайцарцы хутка лік зраўнялі, а потым і давялі матч да перамогі.

Такім чынам у беларусаў на чэмпіянаце чатыры паразы ў чатырох гульнях. Праўда, пасля трэцяй паразы Дэйв Льюіс пакінуў пасаду галоўнага трэнера, сёння быў першы матч пад кіраўніцтвам Сяргея Пушкова.

Расея, Швецыя — 9 (3 гульні), Швайцарыя — 9 (4), Чэхія, Славакія — 4 (3 гульні), Францыя — 3 (3), Аўстрыя — 1 (3), Беларусь — 0 (4).

11 траўня, у пятніцу, беларусы гуляюць з Чэхіяй, 12 траўня — з Аўстрыяй (17:15), 15-га — са Славакіяй.