Дар’я Домрачава стане мамай
Нарвежскі біятланіст, васьміразовы алімпійскі чэмпіён Оле-Эйнар Б’ёрндален заявіў 5 красавіка на прэс-канферэнцыі, што ў кастрычніку ў яго і трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі Дар’і Домрачавай народзіцца дзіця.
«У мяне блізкія адносіны з Дар’яй, якія працягваюць развівацца. Мы — пара і ў кастрычніку чакаем нараджэння дзіцяці», — сказаў у інтэрв’ю NRK.no Б’ёрндален, які абвясціў пра працяг сваёй кар’еры.
Разам з тым Б’ёрндален таксама заявіў, што пакуль не ведае, ці будзе Домрачава выступаць у наступным сезоне. «Гэта залежыць толькі ад Дар’і. Але ўсё магчыма, бо бывалі выпадкі, калі біятланісткі вярталіся адразу пасля нараджэння дзіцяці».
Фота vk.com
