Днепрапятроўскі “Дняпро” прыбыў у Варшаву
Сёння днепрапятроўскі “Дняпро” прыбыў у Варшаву на фінал Лігі Еўропы, які мае адбыцца 27 траўня. Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.
Аматары ўкраінскага футбола вельмі спадзяюцца, што “Дняпро” пераможа ў фінале іспанскі клуб “Севілья”. “Украіне гэтая перамога цяпер куды больш патрэбная, чым Іспаніі”, – мяркуюць яны.
Фінал Лігі Еўропы мае адбыцца заўтра а 21-45 на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве. Разам з украінскімі фанамі ў польскую сталіцу выправіліся і беларусы, якія жывуць ва Ўкраіне. І ўкраінцы, і беларусы будуць сачыць за матчам з аднаго сектара. Не выключаецца, што разам з жоўта-блакітным сцягам аматары футбола пабачаць і бел-чырвона-белыя.
Беларускае Радыё Рацыя, Марцін Война, Украіна
Фота sport.ua
