Дно “цмокаў”



„Цмокi-Мінск” саступілі ў чарговым матчы Адзінай лігі ВТБ ў гасцях cаратаўскаму „Аўтадору” – 81:100. Гаспадары адразу ж пайшлі наперад і цягам практычна ўсяго матчу трымалі „цмокаў” на бяспечнай адлегласці. Мінчане пастараліся здзейсніць камбэк у апошняй чвэрці, але пасля ўдалых трохачковых кідкоў Бранка Міркавіча і Аляксандра Кудраўцава правальваліся ў абароне. Зразумеўшы безвыходнасць сітуацыі, „Цмокi” канчаткова разваліліся, дазволіўшы саперніку набраць за 10 хвілін 38 ачкоў. Самым выніковым ў складзе гасцей стаў Бранка Міркавіч, які набраў 20 ачкоў. Гэтая параза стала для мінчукоў пятай запар у гэтым сезоне Адзінай лігі ВТБ. Дружына Андрэя Крываноса размясцілася на апошнім радку турнірнай табліцы.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]