Другая запар параза “Ягелоніі”
“Легія” (Варшава) разграміла “Ягелонію” (Беласток) 3:0 у матчы футбольнай лігі Польшчы. Падапечныя Міхала Пробежа ўжо пасля 25 хвілінаў сустрэчы прапусцілі два мячы. Галы забілі Міхал Жыро і Міраслаў Радовіч. На 85 хвіліне кропку ў гульні паставіў Міхал Кухарчык. “Легія” панавала на полі, кажа Рафал Грыб з “Ягелонні”:
– “Легія” змагла выкарыстаць памылкі свайго суперніка. Мы, на жаль, гэтага зрабіць не змаглі. “Легія” сёння фаварыт. Аналіз гульні пакажа, у чым нашыя памылкі.
Гэта другая запар параза футбалістаў з Беластока. “Ягелоннія” закончыла матч у аслабленым саставе. За другую жоўтую картку вылецеў з пляцоўкі Марэк Васілюк.
“Ягелонія” пасля пяці раундаў чэмпіянату Польшчы мае 7 ачкоў і знаходзіцца на 7 месцы. Чарговы матч футбалісты “Ягі” згуляюць у Вроцлаве з мясцовым “Слёнскам”.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота bialystok.naszemiasto.pl