Другое месца ў камбінаванай эстафеце на ЧЕ па плаванню ў Даніі



Беларускія плыўцы занялі другое месца ў камбінаванай змешанай эстафеце 4х50 м на чэмпіянаце Еўропы ў 25-метровым басейне ў Капенгагене.

Беларускі квартэт у складзе Паўла Санковіча (спіна), Ільі Шымановіча (брас), Настассі Шкурдай (батэрфляй) і Юліі Хітрай (вольны стыль) паказаў рэзультат 1 мін 37,74 сек. Перамаглі плыўцы з Нідэрландаў – 1 мін 37,71 сек. Бронзавая ўзнагарода на рахунку каманды Францыі – 1 мін 37,75 сек, якая апярэдзіла сапернікаў з Германіі.

Тон вырашальнаму заплыву ў беларусаў задаў Павел Санковіч, які першым перадаў эстаферу Ільі Шімановічу. Партнёр па камандзе падтрымаў удачны старт. 15-гадовая Настасся Шкурдай на трэцім этапе першай стартавала з тумбы на 50 м батэрфляем, і толькі дакрананне ўступілі беларусы на фінішы вольным стылем. Юлія Хітрая адчайна супраціўлялася націску прызнанага спрынтара Раномі Крамавіджоджа з Нідэрландаў, францужанкі Шарлоты Боне і ўтрымала другое месца.

У іншых фіналах турніру ў сталіцы Даніі беларус Яўген Цуркін заняў восьмае месца ў заплыве на 100 м батэрфляем (50,77 сек), Настасся Шкурдай стала сёмай на дыстанцыі 50 м батэрфляем (25,69 сек).

Для зборнай Беларусі сярэбраная ўзнагарода стала першай на чэмпіянаце Еўропы ў Капенгагене. Спаборніцтвы прапускае лідар зборнай Аляксандра Герасіменя, якая рыхтуецца да летняга сезона. Турнір лепшых плыўцоў Старога Свету прадоўжыцца ў сталіцы Даніі да 17 снежня.

belta.by