Дыега Марадона шпіталізаваны



Як паведамляе The Sun  адзін з найвялікшых футбалістаў усіх часоў, а цяпер старшыня праўлення берасцейскага “Дынама” Дыега Марадона шпіталізаваны ў клініку ў калумбійскім горадзе Калі, дзе яго чакае аперацыя на калене.

Аперыраваць 57-гадовага Марадону будзе хірург Герман Ачоа, які 17 гадоў таму ўжо праводзіў аперацыю на каленях аргенцінца.

Адзначаецца, што былы футбаліст чатыры месяцы пакутаваў ад болю ў нагах. Ён правядзе ў шпіталі каля тыдня. Да сваіх абавязкаў па працы ў Берасці Марадона прыступіць у ліпені.

Фота sputnik.by