„Дынама” абыграла „Віцязь” у выязным матчы чэмпіянату КХЛ



Хакеісты менскага „Дынама” абыгралі падмаскоўны „Віцязь” у выязным матчы чэмпіянату КХЛ.  Вытрымаўшы стартавы націск гаспадароў лёду каманда Крэйга Вудкрафта пачала турбаваць брамніка „Віцязя” Іллю Яжова. У адным з такіх нападаў на шостай хвіліне сустрэчы Брэндан Козун з мінусавога кута трапіў у брамку. Супернікі зраўнялі лік у другой траціне паядынку. На 27-й хвіліне матчу вызначыўся Данііл Пыленкоў, які здзейсніў трапны кідок ад сіняй лініі. У другім перыядзе спачатку Роб Клінкхамер вывеў „зуброў” наперад, а Аляксей Протас і Ягор Шаранговіч трапнымі кідкамі ўмацавалі перавагу беларускай каманды. Заключны перыяд забраў нямала нерваў у прыхільнікаў „бела-сініх”. Менчане часта выдаляліся, у тым ліку і некалькі разоў выступаючы ў фармаце тры на пяць. Адзін з такіх эпізодаў завяршыўся голам Джасціна Дэнфорта. „Віцязь” узмацніў націск, але большага падольская дружына дамагчыся не змагла — 4:2 на карысць „зуброў”.  Такім чынам, менчане выйгралі першы матч у асноўны час і вяртаюцца дадому з двума перамогамі ў двух матчах гасцявой серыі. Наступны паядынак з удзелам „зуброў” пройдзе 19 верасня. У 17.10 на „Мінск-Арэне” яны сустрэнуцца з яраслаўскім „Лакаматывам”.

Дзмітрый Баскаў абраны старшынёй назіральнага савета ХК „Дынама-Мінск”

Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў адзінагалосна абраны кіраўніком назіральнай рады хакейнага клуба „Дынама-Мінск”, паведамляе афіцыйны сайт каманды. Рада заклікана садзейнічаць у вырашэнні пастаўленых перад клубам задач, аказваць кансультацыйную і кантрольную функцыі.

Экс-брамнік менскага „Дынама” Міхаіл Карнавухаў у трэці раз за паўгода зменіць клуб

Экс-галкіпер менскага „Дынама” Міхаіл Карнавухаў зменіць чарговы клуб у бягучым міжсезонні. Беларускі галкіпер пакінуў размяшчэнне „Сарыаркі” з Караганды, паведамляе hockey.by. Раней Міхаіл знаходзіўся ў складзе навакузнецкага „Металурга”. Сумарна за казахстанскі і расейскі клуб Карнавухаў прыняў удзел у трох сустрэчах і прапусціў 11 шайбаў.

Валейбалісты менскага „Будаўніка” выйшлі ў фінал чэмпіянату Беларусі

Валейбалісты менскага „Будаўніка”, абыграўшы „Легіён” з Абухава, выйшлі ў фінал чэмпіянату Беларусі. Матч завяршыўся на карысць падначаленых Аляксандра Сінгаеўскага з лікам 3:0. Сёння за бронзавыя медалі згуляюць „Легіён” і гомельская „Энергія”. Матч паміж імі пачнецца ў 15.00. Пачатак паядынку за золата прызначана на 18.00. Узнагароду вышэйшай пробы аспрэчаць лідары беларускага клубнага валейбола – салігорскі „Шахцёр”, дзеючы ўладальнік чэмпіёнскага тытула, і менскі „Будаўнік”. Уваход для заўзятараў на трыбуны „Чыжоўка-Арэны” падчас матчаў не абмежаваны. Таксама арганізавана прамая трансляцыя з месца падзей. Тым часам валейбалісткі „Мінчанкі” выйшлі ў вырашальную стадыю чэмпіянату Беларусі сярод жаночых каманд. У паўфінальнай сустрэчы падначаленыя Станіслава Салікава абыгралі берасцейскае „Прыбужжа” — 3:0. Сёння ў фінале чэмпіянату Беларусі, які пачнецца ў 13.00, „Мінчанка” згуляе з мазырскай „Жамчужынай Палесся”.

Берасцейскае „Дынама” прыляцелі ў Тэль-Авіў на матч Лігі чэмпіёнаў з „Макабі”

Берасцейскае „Дынама” прыляцелі ў Тэль-Авіў, дзе сёння правядзе матч 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў з „Макабі”. Паядынак пройдзе без гледачоў і пачнецца ў 20.00 па беларускім часе.

Напярэдадні ж кіеўскае „Дынама” адолела нідэрландскі АЗ – 2:0, дзякуючы галам Жэрсона Радрыгеса і Мікалая Шапарэнкі.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя