«Дынама-Брэст» згуляе з ФК «Макабі»



Гульня трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў УЕФА адбудзецца ў гасцях, у Ізраілі. Пераможца раўнда вызначыцца па выніках адной сустрэчы. Гульні першых двух раўндаў з ФК «Астана» і ФК «Сараева» праходзілі дома. У абодвух матча берасцейцы перамаглі, нягледзячы на адсутнасць на пляцоўцы некаторых ключавых гульцоў.

Кажа галоўны трэнер «Дынама-Брэст» Сяргей Кавальчук:

– Нам усіх не хапае. Цяжка выбіраць адзінаццаць з тых, што маем. Але ў любым выпадку лепш такі галаўны боль, чым калі людзі траўмаваныя, балеюць, або дыскваліфікацыя. Таму чакаем іх з нецярпеннем.

Гульня адбудзецца 15, альбо 16 верасня. Паводле яе вынікаў, каманда пераможца трапіць у раўнд плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.

Беларускае Радыё Рацыя