Дынара Алімбекава – пятая ў індыівдуальнай гонцы на Алімпіядзе



Немка Дэніза Херман з адным промахам на стрэльбішчы перамагла ў індывідуальнай гонцы ў рамках алімпійскага біятлоннага турніру ў Пекіне. Другой стала францужанка Анаіс Шэвалье, трэцяй – нарвежка Мартэ Рэйселанд. Лепшай з беларусак стала Дынара Алімбекава, якая паказала пяты вынік.

Беларуская канькабежка Кацярына Слоева заняла 16-е месца на дыстанцыі 1500 метраў на Алімпіядзе. Марына Зуева стала 23-й. Перамогу з алімпійскім рэкордам святкавала вялікая нідэрландка Ірэн Вюст. Для 35-гадовай спартоўкі гэта шостае алімпійскае золата ў кар’еры. Серабро дасталася японцы Міха Такагі, бронза — Антуанэт дэ Ёнг з Нідэрландаў.

Чэмпіянат свету па водных відах спорту – 2022 пройдзе ў Будапешце

Пазачарговы чэмпіянат свету па водных відах спорту – 2022 пройдзе ў Будапешце, паведамляе прэс-служба Міжнароднай федэрацыі плавання (FINA). Пра гэта аб’явілі прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан і прэзідэнт FINA Хусэйн Аль-Мусалам. Гэта рашэнне было прынята з мэтай забяспечыць спартоўцам правядзенне галоўнага старту сезона сёлета. Раней чэмпіянат свету па водных відах спорту – 2022, які павінен быў прайсці ў японскай Фукуоцы, быў перанесены на ліпень 2023 года ў сувязі з ростам захворвання на каронавірус у свеце.

Першая каманда ХК „Менск” стала чэмпіёнам Беларусі па індархакеі

Першая каманда ХК „Менск” восьмы раз запар выйграла чэмпіянат Беларусі па індархакеі сярод мужчын. Фінальны тур праходзіў у Менску і гаспадары перамаглі шэсць разоў у шасці матчах. За ўвесь турнір спартоўцы першай каманды ХК „Менск” перамаглі ў 17 з 18 паядынкаў. Толькі аднойчы менчукі згулялі ўнічыю з берасцейскім „Будаўніком”, які заваяваў сярэбраныя медалі. Уладальнікам бронзы стала другая каманда „Менска”. Найлепшым гульцом турніру прызнаны Дзяніс Цалуйка з берасцейскага „Будаўніка”, найлепшым брамнікам стаў Сяргей Ясюкевіч, які гуляў за зборную Менскай вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]