Дзмітрый Лебедзеў пакінуў „Гарадзею”



Паўабаронца Дзмітрый Лебедзеў пакінуў „Гарадзею”. Па звестках pressball.by, кантракт з экс-капітанам і рэкардсменам клуба скасаваны па пагадненні бакоў. У сезоне-2019 Лебедзеў згуляў за клуб у 25 гульнях вышэйшай лігі, адзначыўшыся трыма галамі і трыма асістамі, сезон-2020 павінен быў стаць для хаўбека дзевятым у футболцы каманды.

Прэс-сакратар БФФ: ніякіх рашэнняў аб прыпыненні чэмпіянату няма

Прэс-сакратар БФФ Аляксандр Алейнік паведаміў, што на дадзены момант няма ніякага рашэння аб прыпыненні чэмпіянату ў сувязі з пандэміяй каронавіруса. На сённяшні дзень ніякіх рашэнняў аб прыпыненні чэмпіянату няма. Заўтра павінен стартаваць трэці тур, – сказаў Алейнік. Трэба адзначыць, што на футбольныя і хакейныя матчы дапускаюцца гледачы.

Тэнісныя турніры могуць аднавіцца не раней 13 ліпеня, Уімблдон адменены

Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) і Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) працягнулі перапынак усіх спаборніцтваў, звязаны з пандэміяй каронавіруса. Раней тэнісныя турніры былі спыненыя да 7 чэрвеня, зараз прынята рашэнне, што паўза працягнецца мінімум да 13 ліпеня. Упершыню з 1945 года не адбудзецца Ўімблдонскі турнір. Арганізатары плануюць, што наступны турнір у Ўімблдоне пройдзе з 28 чэрвеня па 11 ліпеня 2021 года. Што тычыцца яшчэ аднаго турніру серыі „Вялікага шлема” – адкрытага чэмпіянату Францыі, які павінен быў прайсці з 18 траўня па 7 чэрвеня, – то яго пакуль не перанеслі на восень.

Беларускія хакеісты даведаліся сапернікаў на ЕЮОФ-2021

Юнацкая зборная Беларусі па хакеі (U-17) на Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі (ЕЮОФ) у лютым 2021 года выступіць у групе B з аднагодкамі з Расеі і Латвіі. У групу А ўвайшлі зборныя Швецыі, Чэхіі і Фінляндыі. Пераможцы груп згуляюць у фінале, а каманды, якія занялі другія месцы, разыграюць бронзавыя медалі. На мінулым турніры ў лютым 2019 года ў Сараеве юнацкая зборная Беларусі здабыла срэбныя медалі.

БАТЭ зарабіў на трансферах 1,55 млн даляраў у 2019 годзе, выдаткаваў – 680 тысяч

БАТЭ апублікаваў бухгалтарскую справаздачнасць за 2019 год. Згодна з ёй, клуб у мінулым годзе выдаткаваў на трансферы 680 тысяч даляраў. Зарабіў БАТЭ ад трансферных здзелак 1,55 млн даляраў. Адзначаецца, што БАТЭ засталіся вінны: “Хапаэль” – 100 тысяч еўра за трансфер Нікаліча, а таксама „Црвена Зорка” – 337 тысяч даляраў. У сербскі клуб перайшлі два футбаліста – Мірка Іваніч і Неманья Мілунавіч.

„Напалі” прапануе Кавані зарплату 7 мільёнаў еўра за сезон

„Напалі” зацікаўлены вяртанні нападніка „ПСЖ” Эдзінсана Кавані. Кантракт 33-гадовага уругвайца з парыжане падыходзіць да завяршэння, і неапалітанцы хочуць скарыстацца гэтай сітуацыяй, каб вярнуць яго ўлетку. Кіраўніцтва „Напалі” ужо пачаў перамовы з форвардам і прапануе яму заробак у памеры 7 мільёнаў еўра за сезон. У падпісанні 33-гадовага гульца таксама зацікаўлены аргентынскі „Бока Хуніёрс”. У бягучым сезоне Кавані правёў 22 гульні за „ПСЖ”, вызначыўшыся сям’ю галамі і трыма перадачамі.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя