Дзмітрый Молаш і Валерый Тарасенка пакінуць БАТЭ



Па звестках pressball, трэнеры Дзмітрый Молаш і Валерый Тарасенка пакінуць БАТЭ.

Дзмітрый Молаш

У сезоне-2019 яны ўваходзілі ў штаб асістэнтаў Аляксея Багі. Раней паведамлялася, што новым галоўным трэнерам барысаўскага клуба стане Кірыл Альшэўскі, які прывёў да золата дублюючы склад БАТЭ.

Менскае „Дынама” рассталася з Мікітам Феакціставым

Нападнік Мікіта Феакцістаў пакінуў менскае „Дынама”. Кантракт скасаваны па ўзаемнай згодзе бакоў. У гэтым сезоне КХЛ хакеіст правёў 11 матчаў, у якіх закінуў адну шайбу. Апошнім часам форвард выступаў за Маладэчанскае „Дынама”, куды быў камандзіраваны з стану менскага клуба.

Віталь Квашук прызнаны заўзятарамі „Гомеля” найлепшым гульцом сезона-2019

Заўзятары „Гомеля” выбралі найлепшага футбаліста каманды ў чэмпіянаце Беларусі-2019. Ім стаў украінскі паўабаронца Віталь Квашук. Футбаліст, будучы найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне, набраў найбольшую колькасць галасоў у апытанні, апублікаваным у групе „Гомеля” Укантакце. За яго прагаласавалі 74 працэнты рэспандэнтаў. Другое месца заняў хаўбек Антон Шрамчанка, трэцяе – расейскі форвард Руслан Болаў, – паведамляе афіцыйны сайт „рысяў”.

Першы матч зборнай Беларусі на хатнім МЧМ наведалі 5546 гледачоў

Стартавы матч моладзевай (U-20) зборнай Беларусі на хатнім чэмпіянаце свету сярод аднагодкаў у дывізіёне 1А наведалі 5546 гледачоў. Каманда Дзмітрыя Дудзіка была мацней за зборную Аўстрыі – 4:3. Хакеісты беларускай моладзевай зборнай сёння ў 19.30 пачнуць свой матч супраць каманды Латвіі. Паводле ацэнкі спецыялістаў, дадзеная сустрэча будзе адной з ключавых у чэмпіянаце. Каманда Латвіі ўпэўнена абыграла датчанаў, закінуўшы ў іх брамку тры шайбы.

Кіраўніцтва „Манчэстэр Сіці” падумвае пра адстаўку Хасепа Гвардзьёлы

Іспанскі спецыяліст Хасэп Гвардзьёла можа пазбавіцца пасады галоўнага трэнера „Манчэстэр Сіці”. Кіраўніцтва клуба разглядае магчымасць яго замены. У „Манчэстэр Сіці” лічаць, што спецыяліст аддаў усё камандзе і не зможа вярнуць яе да ранейшых выніках, таму вывучаюць трэнерскі рынак у пошуку пераемніка.

„ПСЖ” гатовы прадаць Нэймара летам за 180 млн еўра

„Пары Сэн-Жэрмен” выказаў гатоўнасць выслухаць прапановы па трансферы бразільскага нападніка Нэймара бліжэйшым летам. 27-гадовы футбаліст застанецца ў сталіцы Францыі да канца сезона, пасля чаго мае намер змяніць клубную прапіску. „ПСЖ” гатовы адпусціць Нэймара і будзе разглядаць прапановы з сумай каля 180 млн еўра замест 300 млн, якія прасілі раней.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: fcbate.by