„Дзясна” арандавала ў кіеўскага „Дынама” сына Аляксандра Хацкевіча – Арцёма



„Дзясна” арандавала ў кіеўскага „Дынама” сына Аляксандра Хацкевіча – Арцёма. У 18-гадовага паўабаронцы значыцца беларускае грамадзянства. У першай палове сезону Хацкевіч-малодшы дэбютаваў за моладзевую каманду „Дынама”. Гульцом „Энергетыка-БДУ” стаў 22-гадовы ганскі паўабаронца Джуліус Афоры, адзначае прэс-служба „студэнтаў”.

Абаронца Дзмітрый Корабаў падпісаў кантракт з менскім „Дынама”

Беларускі абаронца Дзмітрый Корабаў падпісаў кантракт з менскім „Дынама”. Пра гэта паведамляе прэс-служба клуба. Гэтым летам хакеіст спачатку быў абмяняны з „Салавата Юлаева” ў „Спартак”, а затым выстаўлены масквічамі на драфт адмоваў. У мінулым сезоне КХЛ 32-гадовы Корабаў правёў 36 матчаў за „Салават Юлаеў” і аддаў 7 галявых перадач пры паказчыку карыснасці „+5” і 6 хвілінах штрафу.

Аляксей Талай заняў 7-е месца на дыстанцыі 50 метраў на спіне на Паралімпіядзе

У плавальным басейне Токіо працягваецца праграма спаборніцтваў у рамках Паралімпійскіх гульняў. У класе S1 (абмежаванне фізічнай актыўнасці пры паразе апорна-рухальнага апарата) на дыстанцыі 50 метраў на спіне удзельнічаў прадстаўнік Беларусі Аляксей Талай. Ён заняў у фінале 7-е месца.

Беларускія футбалісты згуляюць у гасцях у чэхаў у кваліфікацыі чэмпіянату свету

Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі правядуць сёння чарговы паядынак адборачнага турніру чэмпіянату свету 2022 года. У трэцім матчы кваліфікацыйнай групы Е падапечныя Георгія Кандрацьева сустрэнуцца ў Астраве з камандай Чэхіі. На старце адбору беларускія футбалісты перамаглі ў Менску каманду Эстоніі – 4:2, а потым буйна прайгралі ў гасцях зборнай Бельгіі – 0:8.

Беларускае Радыё Рацыя