Дзюдаістка Марына Слуцкая лепшая паводле рэйтынгу



Беларуская дзюдаістка Марына Слуцкая ўзначаліла сусветны рэйтынг у вагавой катэгорыі звыш 78 кг.

Міжнародная федэрацыя гэтага віду спорту апублікавала топ-ліст, у якім беларуская спартсменка займае першае месца, набраўшы 2800 ачкоў. У тройцы лідараў таксама японка Сара Асахіна – 2650 балаў і Кайра Саіт з Турцыі – 2556.

Узначаліць сусветны рэйтынг беларусцы ўдалося дзякуючы паспяховаму выступленню на працягу сезона. На чэмпіянаце Еўропы ў Варшаве ў красавіку яна заваявала залаты медаль. Марына Слуцкая таксама перамагла на этапах Гран-пры ў Тбілісі і Празе, заняла трэцяе месца на міжнародным турніры ў Екацярынбургу. На спаборніцтвах у Расеі ў паядынку за бронзавую ўзнагароду беларуска была мацнейшай за Ларысу Чэрыч з Босніі і Герцагавіны, якая ў сусветным рэйтынгу займае чацвёртае месца.

belta.by