Эльвіра Герман – бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы



Беларуская бар’ерыстка Эльвіра Герман стала бронзавай прызёркай чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў залах. 

У бегу на 60 метров с бар’ерамі ў фінале беларуска паказала вынік 8,00 сек.

Залаты медаль у гэтым відзе заваявала галяндка Надзін Вісэр – 6,82 сек, серабро дасталося немцы Сіндзі Роледэр – 7,97 сек. 

Яшчэ адна, больш тытулаваная беларуская бар’ерыстка, Аліна Талай выступала пасля працяглага перапынку, звязанага з траўмай і змагла дайсці да паўфінальнай стадыі на гэтым чэмпіянаце.

Першынства кантынента па лёгкай атлетыцы ў залах праходзіць у шатляндскім горадзе Глазга.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]