ЧЕ-2015 па баскетболе: Ізноў перамога



Пасля перамогі над італьянкамі беларускія баскетбалісткі святкавалі і другую перамогу на чэмпіянаце Еўропы ў Румыніі. Наша каманда ўпэўнена абыграла зборную Польшчы – 65:49.

Падначаленыя Анатоля Буяльскага ўпэўнена правялі тры чвэрці, паступова нарошчваючы адрыў ад апанентак. Толькі калі перавага дасягнула 20 ачкоў, беларускі дазволілі сабе трохі расслабіцца, а галоўны трэнер даў магчымасць перадыхнуць лідарам зборнай.

Самай выніковай  стала Кацярына Сныціна, якая набрала 13 ачкоў. У актыве Таццяны Ліхтаровіч 10 балаў, Таццяны Троінай – 9. Алена Леўчанка адзначылася 8 ачкамі і 15 падборамі.

Сёння а палове на 20-ю наша зборная згуляе з фаварытам групы В – камандай Турцыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота pressball.by

[manual_related_posts]