Фанаты хакейнага „Нёмана” пастанавілі байкатаваць гульні



Фан-клуб хакейнага „Нёмана” прыняў заяву-адозву. У ёй гаворыцца наступнае:

„Усім добрага дня, калі яго можна лічыць добрым у святле апошніх падзей у нашай Рэспубліцы і ў прыватнасці ў Гародні!!!

Фан-сектар гарадзенскага „Нёмана”, таксама як і многія іншыя хакейныя сектары (у гэтым не сумняваюся), прыняў рашэнне актыўна (бестэрмінова) спыніць наведванне сектара на віражы, такім чынам адмовіцца ад актыўнай падтрымкі клубу.

Пра наша рашэнне клуб „Нёман” папярэджаны. Адпаведна адмяняюцца ўсе выезды!!!

Усім Свабоды! Жыве Беларусь!”.

Рэакцыя хакейнай федэрацыі Рэспублікі Беларусь была вельмі хуткай. Яна адмяніла ўсе бліжэйшыя матчы.

Беларускае Радыё Рацыя

фота ілюстрацыйнае