Фінал Кубка Беларусі па футболе ўпершыню пройдзе ў Гародні



Асацыяцыя „Беларуская федэрацыя футбола” вызначыла месца правядзення фінальнага матчу розыгрышу Кубка Беларусі па футболе сезона 2016/2017. Упершыню вырашальны кубкавы паядынак адбудзецца ў Гародні.

Фінал Кубка Беларусі пройдзе 28 траўня на полі ЦСК „Нёман”, трыбуны якога змяшчаюць 8500 гледачоў. Удзельнікі фінальнага пыядынку вызначацца пасля завяршэння паўфінальных баталій: „Слуцк” – „Шахцёр” (Салігорск), „Дынама” (Берасце) – БАТЭ (Барысаў). Першыя сустрэчы адбудуцца 5 красавіка ў Слуцку і Брэсце, у адказ – 26 красавіка ў Салігорску і Барысаве.

belta.by