Фінал Лігі чэмпіёнаў-2023 перанеслі з Мюнхена ў Стамбул



Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў-2023 перанесены з Мюнхена ў Стамбул. УЕФА 13 траўня перанёс фінал Лігі чэмпіёнаў-2021 паміж англійскімі клубамі „Манчэстар Сіці” і „Чэлсі” са Стамбула ў Порту ў сувязі з тым, што ўсім прыбылым з Турцыі ў Вялікабрытанію неабходна правесці 10 дзён карантыну ў гасцініцы за свой кошт. УЕФА правёў перамовы з Федэрацыяй футбола Турцыі, у выніку якіх бакі дасягнулі дамоўленасці аб правядзенні фінальнага матчу турніру ў Стамбуле ў 2023 годзе. Раней планавалася, што фінальная сустрэча Лігі чэмпіёнаў-2023 пройдзе ў Мюнхене.

 

Каманда Беларусі па сінхронным плаванні на чэмпіянаце Еўропы заваявала бронзу ў камбінацыі

Беларускія сінхраністкі выйгралі бронзавыя медалі ў камбінацыі на чэмпіянаце Еўропы па водных відах спорту, які прымае Венгрыя. Бронзавымі медалісткамі еўрапейскага першынства сталі Анастасія Навасёлава, Вера Буцель, Ганна Ковцун, Аляксандра Высоцкая, Маргарыта Кірылюк, Валерыя Пузь, Ксенія Куляшова, Яна Кудзіна, Ксенія Трацэўская і Анастасія Сувалава. Першае месца заняла каманда Украіны, срэбра выйгралі спартоўкі з Грэцыі.

 

Крышціяну Раналду блізкі да вяртання ў „Спортынг”

Нападнік „Ювентуса” Крышціяну Раналду блізкі да вяртання ў лісабонскі «Спортынг». Партугалец пастаянна падвяргаецца крытыцы і хоча скасаваць кантракт з „Юве” для пераходу ў „Спортынг”. Дзеля гэтага нападнік гатовы на сур’ёзнае зніжэнне зарплаты. Крышціяну Раналду пачынаў сваю прафесійную кар’еру ў „Спортынгу”. Кантракт 36-гадовага форварда з „Ювентусам” мінае летам 2022 года

 

Экс-настаўнік жаночай зборнай Беларусі Фёдар Свабода прызначаны галоўным трэнерам зборнай Эстоніі

Былы трэнер жаночай зборнай Беларусі па біятлоне Фёдар Свабода ўзначаліў каманду Эстоніі. На гэтай пасадзе Свабода зменіць Індрэк Табрэлуца. Кантракт заключаны на год з магчымасцю падаўжэння яшчэ на два. Фёдар Свабода з 2015 па 2018 гады быў галоўным трэнерам жаночай нацыянальнай зборнай Беларусі. На Алімпіядзе ў паўднёвакарэйскім Пхенчхане у 2018-м ён прывёў беларускую эстафетную чацвёрку – Надзею Скардзіна, Ірыну Крыўко, Дзінару Алімбекаву і Дар’ю Домрачаву – да золата, а Домрачава ўзяла яшчэ срэбра ў мас-старце.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя