Фінал Лігі Еўропы ў 2019 годзе прыме Баку



Баку атрымаў права правесці фінал Лігі Еўропы сезона 2018/2019. Матч пройдзе на Алімпійскім стадыёне 29 траўня 2019 года, паведамляе афіцыйны сайт УЕФА.

Пасяджэнне выканкама УЕФА пад старшынствам прэзідэнта Аляксандэра Чаферына адбылося ў швейцарскім Ньёне.

Вырашальны матч Лігі чэмпіёнаў, які пройдзе 1 чэрвеня 2019 года, даверылі дамашняй арэне мадрыдскага „Атлетыка” – „Ванда Метрапалітана”. Суперкубак УЕФА пройдзе ў Стамбуле 14 жніўня 2019 года. Баку вылучаў сваю кандыдатуру на правядзенне аднаго з фіналаў Еўракубкаў у 2019 годзе – Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.

belta.by